Я нарадзіўся позна ўвечары. За вакном была вясна, цьмяна свяцілі ліхтары, ды вецер аб чымсьці размаўляў з бруднай ад аседлага пылу шыбай. Мяне паднялі высока і праз вакно я заўважыў вуліцу. Там яшчэ ляжаў снег, апошні сакавіцкі снег, як падарунак мне да дня Нараджэня. І менавіта тады я зразумеў, што галоўнае наша прызванне – дарыць людзям прыгажосць: быць белым снегам пасярод шэрай вуліцы, птушкай – у чыстым небе, сэрцам – у тваіх грудзях, каханем – у тваім сэрцы…