пісаў для сябе, пра сябе, у свой дзень Нараджэння
Вочы блакіту
Вочы блакіту.
Люстрам у іх васількі,
І аблокі, што ў небе плылі,
Светла-сіняя стужка ракі,
І караблік плыве.
Вочы блакіту.
З глыбінёю ў адзін акеян,
Разумеюць дабро і падман,
Замест вёслаў у іх цішыня,
І вакол караблі.
Вочы блакіту.
Яны бачаць сапраўднае “Я”,
Ў іх люстэрках святлее душа,
Бо заўсёды ў кавалачках шкла,
Там плывуць караблі.